Павел Янавіч Яленскі (; 1776—1842) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Яленскіх герба «Корчак». Сын Яна Яленскага, пісара гродскага смаленскага і старасты мазырскага.

У 1804 годзе — харунжы мазырскі. Пазней суддзя 2-га дэпартамента галоўнага суда Мінскай губерні. У 1820 — памешчык. Спадчыннік маёнтка Лудзяневічы, валодаў маёнткам Капаткевічы (у 1821 г. 557 душ), мабыць, у Мазырскім павеце (у казначэйства яго ішлі падаткі).

Сябра масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 3-й ст. у 1820 годзе.

Сям’я У шлюбе з Б. Лянкевіч меў дзяцей: Ганна, замужам за Станіславам Ігнатавічам Горватам (1804—пасля 1876), рэчыцкім павятовым маршалкам; Антоні Канстанцін, які быў жанаты з Соф’яй з Вайніловічаў.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі