Хорхэ Хасэ Кастыльё Касальдэрэй (нар. , ) — іспанскі мастак і скульптар .

Большую частку дзяцінства ён разам з сям’ёй пражыў у Аргенціне. У 1955 годзе вярнуўся ў Іспанію, дзе стварыў шмат малюнкаў тушшу і гуашы ў сюррэалістычнай манеры. З 1962 года жыў у Барселоне і Нью-Ёрку.

Касцілью вельмі захапляўся творчасцю Пабла Пікаса, і гэты ўплыў праяўляецца ў яго карцінах, афортах і літаграфіях. Яго сталёвая скульптура «Ушанаванне веласіпедыста» стаіць на плошчы Сантс у Барселоне.