Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі — у крыніцы пад назвай (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя.
Батанічнае апісанне
Сцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем.
Арэал і экалогія
Сустракаецца ў Беларусі, еўрапейскай частцы Расіі, у паўночных і цэнтральных яе раёнах, у Прыбалтыцы, на Алтаі. Знойдзены таксама ў Скандынавіі і Цэнтральнай Еўропе.
Расце на балотах, сырых лугах і ў лясах, зарасніках хмызняку, берагах вадаёмаў.
Ахоўны статус Від, занесены ў . Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Спасылкі Красная книга Российской Федерации Красная книга Тюменской области Красная книга Пермского края
Катэгорыя:Пальчатакарэннік Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны