Ляхаўскі абруб — мясцовасць пад Гомелем у XVI—XVIII стст. — абшар шляхецкіх і, імаверна, царкоўных уладанняў, які не ўваходзіў у склад Гомельскага староства, але быў аточаны яго тэрыторыяй.

Вызначэнне меж і стан адасобленасці ад Гомельскага староства зафіксавалі Рыгор Валовіч і Мікалай Нарушэвіч, рэвізоры вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ў 1560 годзеПрасцэс номіне в.п.п. Плескіх [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780—1783 . — Арк. 77. (арыгінал дакумента невядомы).

Крыніцы канца XVIII ст. адносяць з’яўленне Ляхаўскага абруба да 1522 года ў сувязі з наданнем вялікім князем Жыгімонтам Старым «добраў […] пад назвай Плёсы Харку Мальцэвічу на службе земскай пад вольнасцю шляхецкай». Такое датаванне выглядае легендарным, бо ў 1500—1535 гадах Гомельская воласць была пад уладай Маскоўскай дзяржавыТемушев, В. Н. Гомельская земля в конце XV — первой половине XVI в. : территориальные трансформации в пограничном регионе / В. Н. Темушев. — Москва : Квадрига, 2009. — С. 72-97..

Апроч Плёсаў да Ляхаўскага абруба ў розны час належалі Валатава, Пакалюбічы, Метуноўшчына, слабоды Яроміна, Касцюкоўка, Лапацін, Княжаўка, ПрудокПрасцэс номіне в.п.п. Плескіх [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780—1783. — Арк. 78-80. і шматлікія ўрочышчыМерытум справы в.п. Якуба Харкевіча [і інш.] // Akta majątkowe i osobiste rodzin spokrewnionych z Faszczami, 1780—1783. — Арк. 14..

Катэгорыя:Гісторыя Гомеля