Вуліца Крупскай — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок, з’яўляючыся яго галоўнай вуліцай. Праходзіць ад вуліцы Малайчука (раён пуцеправода і чыгункі пры Старым Аэрадроме) да гарадской мяжы (раён чыгункі пры пасёлку Прудок). Перасякаецца з 1-м завулкам Крупскай. На яе выходзяць вуліцы 1-я Ураджайная, Іпадромны завулак, Рыднага, Інжынерны праезд, Каменшчыкава, 1-ы завулак Ягаўкіна, Прамая, Свірыдава, ЯгаўкінаГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 11, 15.. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. Некалькі шматпавярховых дамоў узведзены на ўчастку, сумежным з Інжынерным праездам і вуліцай Нагорнай.
З гісторыі Правобраз вуліцы Крупскай зафіксаваны на карце 1838 г. як адзіная вуліца вёскі ПрудокКарта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году.. Мяркуецца, што спачатку гэта была грунтавая дарога, якая вяла на Ветку. Адсюль вынікла яе колішняя назва, вядомая са сведчанняў старажылаў — Веткаўская дарогаРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 186.. У больш шырокім сэнсе гэта быў участак дарогі, якая «чрезъ дер. Прудокъ» звязвала Гомель і НавазыбкаўОбзор Могилевской губернии за 1908 г. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — Прилож. 24. — С. 2.. У канцы 1920-х гг. вуліца была забрукавана як частка тракта Гомель — ХальчПабудова мосту праз раку Сож // Зьвязда. — 1928. — 12 мая. — С. 2; Дарожнае будаўніцтва // Савецкая Беларусь. — 1928. — 12 мая. — С. 2.. З тым жа дзесяцігоддзем звязваецца наданне ёй імя Леніна. Сучасную назву атрымала ў 1957 г. падчас уніфікацыі вулічных тапонімаў пасля ўключэння вёскі Прудок у межы Гомеля. Названа ў гонар удзельніцы рэвалюцыйнага руху, савецкай дзяржаўнай і партыйнай дзеячкі Н. К. Крупскай. На доме № 78 знаходзіцца адпаведная мемарыяльная шыльда.
Сучаснасць Вуліца Крупскай складае частку аўтамабільнай дарогі Р30. Уключана ў шэраг маршрутаў гарадскога транспарту:
аўтобусныя — 3, 3А, 7, 7А, 44, 107Схема автобусных маршрутов Гомеля // Транспорт в Гомеле.; тралейбусныя — 15, 17Схема троллейбусных маршрутов Гомеля // Транспорт в Гомеле..
На вуліцы знаходзяцца:
крама будматэрыялаў; паштовае аддзяленне № 15; рэкламнае агенцтва; чатыры аўтамайстэрні (у т.л., і з паслугамі па рамонце веласіпедаў); крамка тытуню і прыналежнасцей для курэння; гандлёвы павільён; салон рытуальных паслуг; дзве цырульні; харчовая крама (колішні гастраном, вядомы сярод старажылаў як «Новы магазін»).
Да вуліцы з боку Інжынернага праезда прылягае сажалка — меркаваная рэштка аднаго з адрэзкаў даўняй рэчкі Струпіца.
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля