Юхнаўскі бой — бой партызанскай брыгады «Жалязняк» і нямецкіх войск у вёсцы Юхнаўка Бягомльскага раёна 13 жніўня 1943 года. Праводзіўся сіламі 5-га атрада партызанскай брыгады супраць гарнізона вёскі (каля 400 чалавек), які ахоўваў дарогу Бягомль — Докшыцы.
Бой Напярэдадні бою партызанскія разведчыкі праніклі ў вёску Юхнаўка, вывучылі размяшчэнне ўмацаванняў, агнявых кропак, пастоў аховы. На досвітку 13 жніўня партызаны на чале з намеснікам камандзіра брыгады «Жалязняк» А. В. Склярэнкам пайшлі на штурм гарнізона і авалодалі Юхнаўкай. Спробы праціўніка выбіць партызан з вёскі поспеху не мелі. У выніку бою партызаны знішчылі каля 80 гітлераўцаў, у тым ліку камандзіра і начальніка штаба нямецкага батальёна, узялі ў палон 48 салдат і 3 афіцэраў, захапілі трафеі: 45-міліметровую пушку, 2 мінамёты, 7 кулямётаў, больш 60 вінтовак, 3 аўтаматы, 32 тысячы патронаў, 40 падвод з харчаваннем і амуніцыяй, рацыю, штабныя дакументы і шыфр батальёна. У час бою загінулі 2 партызаны.
Памяць У 1964 годзе ў вёсцы Юхнаўка ў гонар гэтага бою была пастаўлена стэла.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:Жнівень 1943 года Катэгорыя:Гісторыя Докшыцкага раёна Катэгорыя:Падзеі 13 жніўня Катэгорыя:1943 год у Беларусі