Клас Оле Рубен Эстлунд (, нар. ) — шведскі кінарэжысёр і сцэнарыст, двухразовы лаўрэат «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.
Біяграфія Нарадзіўся 13 красавіка 1974 года на востраве Сцюрсё ў Гётэборгскай камуне. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на лыжных курортах у Альпах падчас зімовых сезонаў, дзе і пачаў здымаць экстрэмальныя трукі сваіх сяброў-лыжнікаў. Кароткія спартыўныя відэа прыцягнулі ўвагу, і Рубен неўзабаве атрымаў працу ў прадзюсарскай кампаніі. У 1993—1998 гадах здымаў невялікія фільмы пра лыжнікаў на працягу зімовых сезонаў у італьянскіх Альпах, Канадзе і Валь д’Ізэр. У 2001 годзе скончыў Школу фатаграфіі і кіно ва Універсітэце Гётэборга. У 2002 годзе разам з Эрыкам Хемендорфам стаў заснавальнікам прадзюсарскай кампаніі «Plattform Produktion», якая ў далейшым прадзюсіравала яго фільмы. У 2004 годзе зняў па ўласным сцэнарыі свой першы поўнаметражны мастацкі фільм «Гітара-мангалоід».
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі Рубен Эстлунд на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі Катэгорыя:Кінапрадзюсары Швецыі Катэгорыя:Мантажоры Швецыі