Юзаф Фардон, у манастве Мельхіёр (; , Гродна — , Гродна) — святар.
Біяграфія Паходзіў з сям’і вядомага гродзенскага архітэктара Якава Фардона і яго трэцяй жонкі Феліцыі з Луковічаў.
Вучыўся ў Гродне і Віленскай дыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі. У 1887 годзе ў Коўне быў пасвечаны ў святары. У 1887—1893 гадах пробашч у вёсках Струбніцы Ваўкавыскага павета, у 1893—1903 гадах у Дамброве Сакольскага павета, дзе пабудаваў касцёл, у 1903—1905 гадах у Гродне, у 1905—1909 гадах у касцёле Усіх Святых у Вільні.
Быў высланы з Вільні за збор у 1907 годзе подпісаў сярод духоўных і вернікаў пад петыцыяй да Папы Пія Х з просьбаю ўзяць пад сваю абарону архіепіскапа Эдварда Ропа, якога праследавалі царскія ўлады. Пасяліўся пры капліцы на могілках на Панарах, працягваючы кіраваць парафіяй.
У 1910 годзе ўступіў у ордэн францысканцаў — братоў меншых канвентуальных, атрымаў імя Мельхіёр. Пасля сканчэння навіцыяту ў Кракаве стаў капеланам у в. Вака Мураваная. Вікарый у Гродне з 1913 года.
Падчас баёў за горад у Першую сусветную вайну ў верасні 1915 года ахвяраваў сабою замест трынаццаці мясцовых пажарнікаў, якіх нямецкія ваенныя ўлады абвінавацілі ў супрацоўніцтве з расійскім войскам. Супрацоўнічаў з мясцовай ПАВ (1918). У 1919 годзе гвардыян рэактываванага кляштара ў Гродне. Пазней — гвардыян у Вільні. Пасля вяртання ў Гродна — дарадчык і спавядальнік айца М. Кольбэ, духоўны апякун рэдакцыі часопіса «Rycerz Niepokalanej».
Быў пахаваны на каталіцкіх могілках у Гродне, у сямейным склепе каля бацькі і маці. 4 снежня 2003 годзе цела было эксгумавана і перапахавана ў саркафагу ў касцёле Маці Божай АнёльскайСлуга Божы А. Мельхіор Фардон, францішканін (1862-1927).
Памяць У яго гонар была названа адна з вуліц. Беатыфікаваны.
Л. Саванеўскі ў кнізе «Saga o Grodnie» пісаў пра яго: «Fordon — franciszkanin, człowiek świątobliwy».
Літаратура
L. Sawoniewski. Saga o Grodnie. Łódź-Białystok, 1999. Str. 18; J. Makarczyk. Miłosierny kapłan z Grodna // «Misericordia». № 3. 1997. Str. 27-31; J. Rozmus, J. Gordziejew. Cmentarz farny w Grodnie 1792—1939. Kraków, 1999. Str. 92; E. Skrobocki. Polska organizacja wojskowa w Grodnie w latach 1918—1919 // «Magazyn polski». 2003. № 3. Str. 30.
Спасылкі
Катэгорыя:Францысканцы