Капліца Святога Мікалая — колішняя каталіцкая капліца ў в. Батурына Вілейскага раёна. Знаходзілася ў маёнтку Шумскіх.
Гісторыя Была пабудавана ў XVIII стагоддзі як уніяцкая. У 1796 г. асвячона па рымска-каталіцкаму абраду і стала філіяльнай першапачаткова пры касцёле в. Гайна (Лагойскі раён), потым пры касцёле в. Радашковічы. Да касцёла была прыпісана капліца ў в. Карповічы. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў, у 1864 г. касцёл закрыты і перададзены праваслаўным. У 1920 г. вернута католікам і перайменавана ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Дзейнічала да Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой спалена разам з вёскай.
Архітэктура Твор народнага драўлянага дойлідства. Інтэр’ер упрыгожвалі 3 маляваныя на сценах алтары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Батурына (Вілейскі раён) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Вілейскага раёна