«Восьмы Прэм’ер Тузін» ― восьмы выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2015 музычнага года. Гісторыя стварэння У фарміраванні складанкі ўдзельнічала экспертная рада, якая назвала з 40 удзельнікаў аўдыёчарту ў музычным сезоне на партале «Тузін Гітоў» вартых удзелу ў выніковым туры. 12-ку найлепшых з іх абралі слухачы, галоўная песня сезона – «Будзь злой» ад праекта Яна Маўзера «Мама». Другі год запар складанка выходзіць у выглядзе інтэрнэт-рэліза. У экспертнай радзе былі беларускія паэты Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Антон Рудак, Наста Кудасава, Андрэй Адамовіч. Спіс песень
Зноскі
Спасылкі
«Восьмы Прэм’ер Тузін» на
Катэгорыя:Альбомы 2015 года Катэгорыя:Беларускія музычныя зборнікі