Барыс Мікалаевіч Палеалог (; 1877 — каля 20 лютага 1937) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1877 годзе. Родны брат , дзеяча рускай эміграцыі. З дваран Мінскай губерні, памешчык Пінскага павета.
У 1905—1907 гадах займаў пасаду спраўніка Ваўкавыскага павета, у 1907—1915 гадах — маршалка дваранства Пружанскага паветаСяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001.
У 1914—1916 гадах віцэ-губернатар Архангельскай губерніПерсоналии Архангельской губернии.. Стацкі саветнік.
На час працяглай службовай камандзіроўкі томскага губернатара Уладзіміра Мікалаевіча Дудзінскага ў Петраград у жніўні 1916 года быў прызначаны кіраўніком Томскай губерніЯковенко А. В., Гахов В. Д. Томские губернаторы: биобиблиографический указатель / науч. ред. Н. М. Дмитриенко. — Томск: Изд-во «Ветер», 2012. — 224 с.: портр.. У 1916—1917 гадах віцэ-губернатар Ковенскай губерні.
У час Грамадзянскай вайны ўдзельнік белага руху. Служыў ва УСПР і Рускай Арміі да эвакуацыі Крыма. Эвакуіраваны з Еўпаторыі на тральшчыку «Т-412». У эміграцыі ў Францыі (?).
У міжваенны час валодаў маёнткамі Астравок і Варацэвічы Драгічынскага павета.
У справаздачы палескага ваяводы ад 11 снежня 1925 г. паведамляласяА. Ильин. ЧЕРЕВАЧИЦКИЕ КОТОВИЧИ — СВЯЩЕННИКИ, ДЕЯТЕЛИ КУЛЬТУРЫ И ПРОСТО ЛЮДИ. Глава XX. Помещик-предприниматель Николай Васильевич Котович.:
Д. Каймаў у пачатку XX ст. пакінуў такі ўспамін пра Барыса Палеалога ў сваіх дарожных нататках «Па палескім краі»По Полесскому краю. (путевые очерки):
Скончыў жыццё самагубствам каля 20 лютага 1937 годаУчастники Белого движения в России — Па-Пд.
Катэгорыя:Ковенскія віцэ-губернатары Катэгорыя:Архангельскія віцэ-губернатары Катэгорыя:Палеалогі Катэгорыя:Постаці Томскай губерні Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Павятовыя спраўнікі ваўкавыскія