«Spacewar!» — адна з першых вядомых лічбавых камп’ютарных гульняў. Створана пры ўдзеле Марціна Грэца і Уэйна Вітэнена, якія аб’ядналіся ў нефармальную творчую групу пад назвай «Hingham Institute». Гэтая група ў 1961 годзе задумала распрацаваць гульню на платформе DEC PDP-1 у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (МТІ). Пасля таго, як знаёмы Расела атрымаў некалькі ад кампаніі «Digital Equipment Corporation» (DEC) па разліку траекторыі палёту касмічнага апарата, Расел заняўся праграмаваннем гульні, а да лютага 1962 года ў яго была гатовая першая версія «Spacewar!», і на гэта сышло прыкладна 200 працы.
У «Spacewar!» удзельнічаюць двое гульцоў, кожны з якіх кіруе сваім касмічным караблём. Яны манеўруюць у бязважкасці побач з зоркі. У пачатку на борце кожнага ёсць некаторы запас паліва для манеўравання і некаторы лік тарпед. Сімуляцыя гульнявога свету грунтуецца на ньютанаўскай фізіцы — калі гулец не прадпрымае якіх-небудзь дзеянняў, то караблі рухаюцца па інерцыі. Калі карабель сутыкаецца з зоркай, іншым караблём ці ў яго патрапіць тарпеда, то ён гіне. Гулец можа ў любы час выкарыстоўваць функцыю пераходу ў для «скачка» ў выпадковае месца на экране, але такі пераход можа знішчыць карабель, і з кожным выкарыстаннем імавернасць страты карабля павялічваецца. Першапачаткова гульня кіравалася перамыкачамі на самім PDP-1, але пасля Боб Сандэрс прыдумаў і стварыў ранні геймпад, што зрабіла кіраванне зручнейшым і палепшыла гульнявы працэс.
«Spacewar!» — адна з самых важных і ўплывовых гульняў у ранняй гісторыі камп’ютарных гульняў. Яна стала папулярнай у 1960-х гадах настолькі, што была ўсталявана практычна на ўсіх камп’ютарах PDP-1. «Spacewar!» на іншыя камп’ютарныя платформы, а пасля была адноўлена на больш сучасных мовах праграмавання для эмулятараў камп’ютара PDP-1. Гульня непасрэдна натхніла многіх на стварэнне іншых , прыкладамі сярод якіх з’яўляюцца першыя камерцыйныя гульні для аркадных аўтаматаў «Galaxy Game» і «Computer Space», якія з’явіліся ў 1971 годзе. Апроч гэтых, быў аказаны ўплыў на пазнейшыя, напрыклад на «» 1979 года. У 2007 годзе «Spacewar!» увайшла ў дзясятку найважнейшых камп’ютарных гульняў усіх часоў, якія паклалі пачатак стварэнню ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША.
Заўвагі
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя відэагульняў Катэгорыя:Відэагульні з двухмернай графікай Катэгорыя:Навукова-фантастычныя відэагульні Катэгорыя:Космас у культуры і мастацтве Катэгорыя:Відэагульні 1962 года Катэгорыя:Шматкарыстальніцкія відэагульні