Сучасны герб Фарэрскіх астравоў быў зацверджаны ў 2004 годзе. Ён складаецца з сіняга шчыта, на якім намаляваны авен (). Авечкі лічацца сімвалам Фарэрскіх астравоў, бо, верагодна, менавіта да іх узыходзіць назва архіпелага. Таксама авечкі з’яўляюцца самымі распаўсюджанымі жывёламі на астравах. Прататыпам цяперашняга герба быў царкоўны герб XV стагоддзя ў горадзе .

Фарэрскі парламент Лёгтынг выкарыстоўваў авена на сваіх пячатках. Разам з роспускам Лёгтынга ў 1816 быў скасаваны і гэты неафіцыйны герб. Авен не стаў ужывацца і пасля ўзнаўлення парламента ў 1852 годзе, а таксама падчас дэ-факта незалежнасці Фарэр пад брытанскай акупацыяй у гады Другой сусветнай вайны.

Пасля таго, як у 1948 годзе быў прыняты закон аб увядзенні пасады прэм'ер-міністра (), той абраў сабе ў 1950 годзе авена ў якасці герба. У 2004 годзе быў канчаткова прыняты цяперашні герб. На ім намаляваны серабрысты авен у абарончай паставе з залатымі капытамі і рогамі. Сіні колер задняга фону адпавядае сіняму колеру на сцягу Фарэрскіх астравоў (). Герб выкарыстоўваецца кіраўніком урада, урадам і фарэрскімі замежнымі пасламі. Тым не менш, некаторыя ўрадавыя ведамствы ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую версію герба, якая ўжывалася з 1950 па 2004 год.

Гл. таксама Сцяг Фарэрскіх астравоў Гімн Фарэрскіх астравоў

Спасылкі

Катэгорыя:Фарэрскія астравы