Масья́ф () — горад у Сірыі, у мухафазе Хама. Вядомы буйной сярэднявечнай крэпасцю.
Гісторыя Масьяф быў заснаваны візантыйцамі ў даліне Аронта, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў Хама — Баніяс і Антыёхія — Хомс.
У 1103 годзе горад захопліваецца Раймундам IV, графам Тулузы і ТрыпаліGeorges Pillement, Liban, Syrie et Chypre inconnus, Albin Michel, coll. «Les guides Pillement», 1971 , p. 268—269.
Каля 1140 года асасіны-нізарыты набываюць Масьяф і яшчэ некалькі суседніх крэпасцей у крыжакоў. Масьяф становіцца галоўнай крэпасцю асасінаў у Сірыі.
У 1157 годзе ў рэгіёне адбываецца моцнае землетрасенне, што разбурыла суседнюю крэпасць ШайзарUsâma Ibn Munqidh (trad. André Miquel), Des enseignements de la vie, Imprimerie nationale, coll. «Collection orientale de l’imprimerie nationale», 1983 (ISBN 2-11-080785-7), p. 81.
У 1163 годзе кіраўніком («старцам гары») асасінаў Масьяфа становіцца Рашыд ад-Дзін СінанJanine & Dominique Sourdel, ibidem, p. 550, article Masyaf.
У 1176 годзе Масьяф беспаспяхова абложваўся Саладзінам.
У верасні 1193 года памірае Рашыд ад-Дзін Сінан, «старац гары» Масьяфа і адзін з самых значных лідараў асасінаў-нізарытаў.
У 1256 годзе сталіца асасінаў, Аламут, узята манголамі, а ў 1260-м тая ж доля спасцігла і МасьяфМасиаф. У тым жа годзе мамлюкі (пры ўдзеле асасінаў на іх баку) пад правадырствам султана Бейбарса I разграмілі манголаў у бітве пры Айн-Джалуце і выгналі іх з Сірыі. Асасінам удалося вярнуць Масьяф, а таксама яшчэ некалькі крэпасцей.
У 1270 годзе Бейбарс уключае Масьяф у склад дзяржавы мамлюкаў. Апошняя крэпасць нізарытаў, Аль-Каф, становіцца часткай Мамлюкскага султаната ў 1273 годзе.
У 1516 годзе Масьяф захоплены туркамі-асманамі. Аж да XIX стагоддзя працягвалася барацьба паміж нізарытамі і алавітамі за кантроль над горадам.
У 1920 годзе горад уваходзіць у склад Дзяржавы Алавітаў пад французскі мандатам.
5 снежня 1936 года, разам з усёй Дзяржавы Алавітаў, Масьяф уваходзіць у склад Сірыі.
З 2000 года праграма падтрымкі гістарычных гарадоў Ага-хан (HCSP) праводзіць кампанію па захаванні горада і крэпасці Масьяф.
Крэпасць Крэпасць захавала вялікую частку сваіх сцен. Яна займае скалы шырынёй у 10 метраў. У архітэктуры замка прысутнічаюць элементы грэка-рымскай і візантыйскай архітэктур. Лепш за ўсё захаваліся вароты, увянчаныя зубцамі і парапет з байніцамі.
У культуры Масьяф з’яўляецца ў відэагульнях Assassin’s Creed і Assassin’s Creed: Revelations у якасці крэпасці асасінаўassassinscreed.wikia.com.
Заўвагі
Літаратура Janine & Dominique Sourdel, Dictionnaire historique de l’islam, PUF, coll. «Quadrige», 2004, 1056 p. (ISBN 978-2-13-054536-1), p. 550, article Masyaf Georges Pillement, Liban, Syrie et Chypre inconnus, Albin Michel, coll. «Les guides Pillement», 1971
Спасылкі Замок Масьяф Anthony Campbell, «The Assassins of Alamut», 2004
Катэгорыя:Гарады Сірыі