Сяргей Барысавіч Спяра́нскі (; — ) — савецкі архітэктар і педагог, прафесар (1973). Народны архітэктар СССР (1971), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979).
Біяграфія С. Б. Спяранскі нарадзіўся ў Казані. Дзяцінства яго прайшло ў Свярдлоўску, дзе ён скончыў школу. У 1932 згодзе зрабіў спробу паступіць у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (ІЖСА) ў Ленінградзе. Спачатку вучыўся на рабфаку інстытута і працаваў шафёрам на будаўніцтве Ленінградскага мясакамбіната. Пазней працягваў вучобу ў ІЖСА на архітэктурным факультэце, які скончыў у 1941 годзе. Вучань Н. А. Троцкага і І. І. Фаміна. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Быў двойчы паранены. Дэмабілізаваўся ў 1942 годзе. У 1944 годзе скончыў аспірантуру ў ІЖСА. У 1944 годзе з групай ленінградскіх архітэктараў быў камандзіраваны ў Мінск для ўдзелу ў аднаўленні разбураных падчас вайны гарадоў. З 1947 года выкладаў у ІЖСА і кіраваў майстэрняй архітэктурнага факультэта. Супрацоўнік майстэрні № 5 інстытута «Ленпраект» (1948), кіраўнік майстэрні № 6 інстытута «Ленпраект» (1956—1964), галоўны архітэктар і кіраўнік праектнай майстэрні № 2 Ленінградскага занальнага навукова-даследчага інстытута тыпавога і эксперыментальнага праектавання (1964—1983)СПЕРАНСКИЙ Сергей Борисович (1914—1983) // Расійская акадэмія мастацтваў.
Літаратура
Сперанский Сергей Борисович // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. Сперанский Сергей Борисович // Популярная художественная энциклопедия. / Под ред. Полевого В. М. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
Спасылкі СПЕРАНСКИЙ Сергей Борисович (1914—1983) // Расійская акадэмія мастацтваў Сперанский Сергей Борисович (1914—1983) // Трамвай искусств
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Выбарга Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Сапёры Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР