Уладзіслаў Віктаравіч Макавецкі (нар. ) — беларускі мастак, вядомы як аўтар 23-метровай драўлянай лыжкі, якую ён выразаў разам з майстрамі Яўгенам Осіпавым і Аляксандрам Паскробкам выразаў у Беразіне. Палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Біяграфія Мастак паводле адукацыі, скончыў Віцебскі тэхналагічны каледж паводле спецыяльнасці педагог-мастак. Пасля па размеркаванні працаваў у Беразіне ў раённым доме рамёстваў, дзе зараз месціцца 23-метровая драўляная лыжка, якую Макавецкі выразаў разам з майстрамі Яўгенам Осіпавым і Аляксандрам Паскробкам у 2016 годзеУсім лыжкам лыжка! . Пасля працаваў у Цэнтры рамёстваў у Лёзне, займаўся калекцыянаваннем і рэстаўрацыяй гістарычных артэфактаў, звязаных з Другою сусветнаю вайной, частку з іх ён перадаў музею ў Беразіне«Мама, мяне адвялі ў лазню, пастрыглі, выдалі робу. Цяпер я падобны да сапраўднага беларуса» .
Былы ўдзельнік «Маладога фронту», за ўдзел у арганізацыі калісьці ледзь не быў адлічаны з каледжа, дзе навучаўся, зазнаў ціск з боку адміністрацыі, але здолеў давучыццаАктывicта Маладога Фронту адлічаюць па палітычных матывах? .
Вядома, што ўлюбёная кніга Макавецкага — «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.
Мае малодшага брата Максіма.
Палітычны пераслед Уладзіслаў Макавецкі быў затрыманы 18 верасня 2020 года ў Віцебску, у яго кватэры, а таксама на лецішчы бацькоў былі праведзены вобшукі, падчас якіх была канфіскавана частка рэчаў — узнагароды, каскі, спражкі ад рамянёў, сапёрныя рыдлёўкі, а таксама гіпсавая Пагоня — рэчы, рэстаўрацыяй і аднаўленнем якіх займаўся Макавецкі, а таксама тэлефон, таблет, сістэмны блок (пазней маці Макавецкага дамаглася, каб большую частку канфіскаванага вярнулі). Пасля гэтага ён быў змешчаны ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень паведамленне аб гэтым з’явілася ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай, сцвярджалася, што Макавецкі «з’яўляецца сябрам моладзевага апазіцыйнага руху і сур’ёзна захапляецца фашысцкай сімволікай»В Витебске задержан один из активных участников нападения на сотрудников милиции . Падставай для затрымання стаў фотаздымак і відэазапіс, на якім Макавецкі нібыта замахваецца на міліцыянераў гумавым дручком падчас сутычкі на вуліцы Праўды 6 верасня 2020. Макавецкі пазней сцвярджаў, што дручок ён выкінуў убок, каб ніхто ім не мог скарыстаццаЯшчэ аднаго ўдзельніка шэсця 6 верасня падазраюць у гвалце супраць міліцыі. Затрыманы Уладзіслаў Макавецкі .
Праз два месяцы пасля затрымання і на наступны дзень пасля прысуду Макавецкаму ў той самы СІЗА трапіла ягоная мама Надзея: жанчына пасля працы ішла да сваёй маці абмеркаваць 40 дзён па бацьку (дзядуля Уладзіслава памёр, пакуль унук быў за кратамі), пазней праз Skype яе судзілі паводле артыкула 23.34 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, праз гэта яна была вымушана звольніцца з працы са школы, дзе яна працавала выхавальніцаю групы падоўжанага дня.
9 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіслава Макавецкага, абвінавачанага ў злачынстве паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў), гэты артыкул прадугледжваў да 6 гадоў пазбаўлення волі. Пацярпелымі выступалі малодшы сяржант міліцыі Аляксандр Пятроўскі і старшы сяржант Дзмітрый Фядотаў, якія сведчылі, што Макавецкі перашкаджаў дзеянням міліцыянтаў, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Па гумоваму дручку Пятроўскі патлумачыў, што той выпаў з яго рук, бо тыя спацелі. Таксама міліцыянты выставілі да Макавецкага пазоў на кампенсацыю маральнай шкодыМастака Уладзіслава Макавецкага судзяць за тое, што замахнуўся на міліцыянта дубінкай . Па сцверджанні прысутнага на судзе аднакласніка Макавецкага, Паўла Пруднікава, «пракурор мэтанакіравана як бы стараецца яго засадзіць. Усімі спосабамі падказвае дваім так званым пацярпелым працаўнікам міліцыі, як і што казаць. Ну, і суддзя не вельмі хоча разбірацца»Крымінальны пераслед . Таксама на суддзе было адзначана, што 20 верасня адвакат Макавецкага хадайнічала аб правядзенні судова-медычнай экспертызы па пашкоджаннях цела, якія Макавецкі атрымаў 6 верасня, але сама экспертыза была праведзеная з вялікай затрымкай, што не дазволіла эксперту вызначыць механізм атрымання пашкоджанняўПракурор запатрабаваў для Ўладзіслава Макавецкага тры гады пазбаўлення волі .
Праз тыдзень, 16 снежня 2020, суддзя Сняжана Кіндзеева вынесла прысуд, у якім прызнала Макавецкага вінаватым і прызначыла яму два гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму, раней пракурор Філіпенка патрабаваў для Макавецкага тры гады калоніі. Сваёй віны Макавецкі не прызнаў, сцвярджаў, што не замахваўся на супрацоўніка дубінкай, не чыніў гвалту і не пагражаў, таксама папрасіў у міліцыянта прабачэнняУладзіслава Макавецкага з Віцебска асудзілі на два гады калоніі за замахванне дубінкай на міліцыянера .
27 студзеня 2021 года сумеснаю заяваю 11 беларускіх праваабарончых арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларуская асацыяцыя журналістаў Уладзіслаў Макавецкі разам з іншымі быў прызнаны палітычным зняволеным. У заяве адзначаецца, што «працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі», таксама адзначаюцца шматлікія парушэнні правоў на судовых працэсах пры разглядзе палітычна матываваных спраўПатрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення 31 палітычнага зняволенага .
22 верасня 2021 сімвалічным хросным Уладзіслава Макавецкага стаў дэпутат Еўрапарламента «Уся мая салідарнасць і прызнанне з імі». У яшчэ 10 палітвязняў з’явіліся еўрапейскія «хросныя» Members of Parliament adopt political prisoners Uladzimir and Nadzeya Kalach, Dzmitry Panko and Uladzislau Makavetski .
Да суда знаходзіўся пад вартай у СІЗА-2 Віцебска, дзе і пасля прысуду яго трымалі на спецыяльным уліку, нават на спатканні з маці ён быў прыкуты да кратаў каля ваконца. У канцы лютага 2021 быў этапаваны ў папраўчую калонію № 22 у Івацэвічах («Воўчыя норы»), дзе таксама стаіць на ўліку як «схільны да экстрэмізму»Мастак-вязень Уладзіслаў Макавецкі: Я вытрымаю, я пераадолею, усё будзе добра! . У СІЗА і калоніі атрымліваў лісты, на якія па магчымасці спрабаваў адказваць малюнкаміЛМастак Уладзіслаў Макавецкі святкуе Дзень нараджэння за кратамі .
Макавецкі вызваліўся з папраўчай калоніі № 22 «Воўчыя норы» 7 ліпеня 2022 года, бо цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.
Спасылкі Старонка Уладзіслава Макавецкага на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»