Руапеху (маоры: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулкан на Паўночным востраве Новай Зеландыі. Вышыня — 2.797 метраў, знаходзіцца на Цэнтральным плато вострава і з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.

Схілы Руапеху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага з іх Вакапаха дасягае 1.6 км Новая Зеландыя, клімат, http://www.nz-tut.ru/1.html (на рускай мове). У кратары вулкана знаходзіцца кратаравае возера, якое ў 1996 годзе пасля апошняга значнага вывяржэння зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадоў, а ў кастрычніку 2003 года яго запаўненне дасягнула 81 %. Было падлічана, што пры адсутнасці вывяржэння, возера перапоўніцца вадой і ў 2004—2005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.

У апошнія дзесяцігоддзі Руапеху праяўляе самую высокую вулканічную актыўнасць у параўнанні з трыма іншымі суседнімі вулканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вулканінай актыўнасці Руапеху стала здарэнне 24 снежня 1953 года, калі хуткі поезд Уэлінгтан — Окленд быў змыты селянымі патокамі кратарнага возера ў раку. Пры здарэнні загінуў 151 чалавек.

Апошнія вывяржэнні вулкана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спецыялісты, навейшыя вывяржэнні былі самымі моцнымі з часоў засялення Новай Зеландыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэннем, не назіралася. У новазеландскім турызме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкламу рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасць рэнтабільнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.

На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазеландскіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:

Спуск Вакапака (16 пад’ёмнікаў) Спуск Туроа (11 пад’ёмнікаў) Спуск Тукіна (2 наземныя тросавыя пад’ёмнікі)

На схілах Руапеху бярэ свой пачатак рака Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі.

Крыніцы

Спасылкі Volcanic Hasards at Ruapehu Volcano, VE Neal, BF Houghton, SJ Cronin, SL Donoghue, KA Hodgson, DM Johnston, JA Lecointre, AR Mitchel; GNS Science (на англійскай мове)

Відэаматэрыялы YouTube: Першы пад’ёмнік на Руапеху (пачатак 60-х гг.) (Даўжыня 3:36)

Катэгорыя:Вулканы паводле алфавіта Катэгорыя:Вулканы Новай Зеландыі