Дом па вуліцы Леніна, 20 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Казіміра Свёнтэка.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У канцы XX стагоддзя выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак фабрыкі імя Крупскай.

Архітэктура Двухпавярховы будынак асіметрычнай кампазіцыі з нерэгулярным планам, абумоўленым горадабудаўнічай сітуацыяй. Накрыты ламаным дахам з люкарнамі і мансардамі. На вуліцу Леніна арыентаваны карацейшым тарцовым фасадам. Вуглавая частка скошана і акцэнтавана ажурным балкончыкам паліганальнай формы, вылучана колерам. У кампазіцыі фасадаў выкарыстана свабодная рытмічная групоўка вокнаў. Дэкаратыўнае рашэнне грунтуецца на каляровым спалучэнні плоскасцей, абрамленняў вокнаў, плоскіх ніш, гарызантальных цяг, дэкаратыўных акцэнтаў у выглядзе каваных агародж балконаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:вуліца Казіміра Свёнтэка (Пінск)