Дом па вуліцы Леніна, 27 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У будынку размяшчаўся Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся.

Архітэктура Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак з асіметрычнай прыбудовай на вуглу, звернутым да вуліцы В. Харужай. У кампазіцыі галоўнага фасада спалучаюцца прынцыпы сіметрыі са свабоднай рытмічнай групоўкай праёмаў. У дэкоры выкарыстаны ляпныя сандрыкі, падаконныя філёнгі, алмазны руст, ажурныя агароджы балконаў. Для архітэктуры помніка характэрны элементы эклектыкі і мадэрну.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)