«Прагноз надвор’я» () — польскі драматычны фільм 1983 года рэжысёра Антонія Краўзэ.

Сюжэт Падзеі фільма адбываюцца восенню 1981 года. Жыхары дому састарэлых з жахам даведваюцца з тэлевізійнага прагнозу надвор’я пра надыходзячую суровую зіму, якую пажылыя людзі могуць не перажыць. У гэтую ж ноч прыбывае транспарт з трунамі. Жыхары пансіяната прыходзяць да высновы, што кіраўніцтва дому састарэлых не можа забяспечыць умоў пражывання, таму будзе імкнуцца мэтанакіравана зменшыць колькасць жыхароў. У сувязі з гэтым старыя прымаюць рашэнне аб калектыўных уцёках…

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 1983 года Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1983 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Антонія Краўзэ Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер