Грузінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა), Грузінская ССР, Грузія — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя Утворана ў 1921 годзе, да 1936 года з'яўлялася часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі і называлася Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Грузія.

У склад Грузінскай ССР уваходзілі: Абхазская АССР, Аджарская АССР, Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць.

14 лістапада 1990 года Вярхоўны Савет Грузінскай ССР абвясціў аб пераходным перыядзе да аднаўлення незалежнай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ў сувязі з гэтым перайменаваў рэспубліку ў Рэспубліку Грузія.

31 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Грузіі і па яго выніках 9 красавіка 1991 года Вярхоўны Савет Грузіі на чале са Звіядам Гамсахурдзія абвясціў незалежнасць ад СССР. Аднак да распаду СССР Грузія (як і іншыя рэспублікі, за выключэннем прыбалтыйскіх) не прызнавалася міжнароднай супольнасцю як незалежная дзяржава і фармальна працягвала заставацца часткай Савецкага Саюза да 26 снежня 1991 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грузіі Катэгорыя:Закаўказская СФСР