Пісталет-кулямёт «Mors» узору 1939 года ( — смерць) — польскі пісталет-кулямёт, які распрацоўваўся з 1936 па 1938 год. Вырабляўся ў 1939 годзе, у абмежаванай колькасці выкарыстоўваўся жаўнерамі Войска Польскага ў Другой сусветнай вайне.

Гісторыя Пісталет-кулямёт «Морс» распрацоўваўся ў 1936—1938 гадах канструктарамі Пятром Вільневічам і Янам Скжыпіньскім. Зброя прызначалася для некаторых пяхотных падраздзяленняў і экіпажаў бронетэхнікі. Вытворчасць зброі пачалася ў сакавіку 1939 года. Да верасня 1939 года фабрыка стралковай зброі ў Варшаве паспела сабраць 52 такіх пісталета-кулямёта, 36 з іх былі прадстаўлены курсантам Цэнтра навучання пяхоты ў Рэмбертуве, частка пісталетаў-кулямётаў была перададзена 3-му стралковаму батальёну адтуль жа, які іх выкарыстоўваў пры абароне Варшавы, два пісталета-кулямёта атрымаў Вайсковы цэнтр парашутыстаў у Быдгашчы, пакінутыя пісталеты-кулямёты затым паступілі ў дапаможную роту 39-й пяхотнай дывізіі Рэмбертува. У Музеі Войска Польскага ў Варшаве захоўваецца пісталет-кулямёт пад нумарам 38, аднак без арыгінальнага ствала або магазіна. З-за фактару складанасці канструкцыі пісталета-кулямёта яго вытворчасць не аднаўлялася пасля вайны.

Тэхнічныя характарыстыкі Выкарыстоўвае аўтаматыку са свабодным затворам. Агонь вядзецца з адкрытага затвора ў адзінкавым рэжыме або чэргамі. Пярэдні спускавы гаплік адказвае за стральбу чэргамі, задні за адзінкавыя стрэлы. Г-вобразны выраз у задняй частцы пазы выконвае ролю засцерагальніка для ручкі затвора. Асаблівасць канструкцыі — размяшчэнне зваротнай спружыны ўсярэдзіне тэлескапічнай накіравальнай, якая ўваходзіць у заднюю частку затвора і дадаткова выконвае ролю пнеўматычнага буфера адкату затвора. Ёсць хутказмяняльны ствол, утоены ўсярэдзіне перфараванага металічнага кажуха. Зашчапка ствала размешчана наперадзе пярэдняй часткі ствольнай скрынкі на правым боку. Зараджанне патронамі ажыццяўляецца з каробчатых магазінаў ёмістасцю 25 патронаў, якія месцяцца знізу. Драўлянае ложа складаецца з паўпісталетнай ложы і пярэдняй вертыкальнай ручкай, усярэдзіне якой схавана высоўная апора для стральбы, знаходзячыся лежучы. Прыцэл рэгулёўны з усталёўкамі па далёкасці ад 50 да 600 метраў.

Захаваныя асобнікі Захавалася тры такіх асобніка «Морса». У 1983 годзе быў выяўлены асобнік пісталета-кулямёта «Mors» пад нумарам 38 у адной з музейных калекцый Масквы. Гэта калекцыя была падорана Музею Войска Польскага ў Варшаве. Другі пісталет-кулямёт пад нумарам 39 захоўваецца ў адным з маскоўскіх музеяў. Трэці асобнік пад серыйным нумарам 13 захоўваўся ў Музеі войска ў Будапешце. 26 чэрвеня 2013 дырэктар Музея і Інстытута ваеннай гісторыі палкоўнік Вільмош Ковач на сустрэчы з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім прадэманстраваў узор пісталета-кулямёта і ўручыў яго Сікорскаму. 27 чэрвеня 2013 намеснік дзяржсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Багуслаў Вінід перадаў пісталет дырэктару Музея сухапутных войскаў у Быдгашчы доктару Міраславу ГенткоўскамуPo latach pm Mors wrócił do Polski..

Крыніцы

Літаратура Głębowicz Witold Indywidualna broń strzelecka II wojny światowej, Warszawa 2010. Jurga Tadeusz Obrona Polski 1939, Warszawa 1990 Konstankiewicz Andrzej, Broń strzelecka i sprzęt artyleryjski formacji polskich i Wojska Polskiego w latach 1914—1939, Lublin 2003 Wojciechowski Ireneusz Pistolet maszynowy wz. 1939 MORS, Warszawa 1984

Спасылкі

Пистолет-пулемет Mors wz.39 (Польша)

Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Польшчы Катэгорыя:Пісталеты-кулямёты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:З’явіліся ў 1938 годзе ў Польшчы Mors