Ролстан Кроўфард (; , , правінцыя Антарыа, Канада — , Х’юстан, ЗША) — амерыканскі абстрактны мастак, графік, літограф і фатограф.
Жыццё і творчасць Мастак нарадзіўся ў Канадзе, дзяцінства і юнацтва правёў у горадзе Бафала, штат Нью-Ёрк. Жывапіс пачаў вывучаць у 1927 годзе ў Каліфорніі, у інстытуце мастацтваў Отыс. Потым працаваў мастаком на кінастудыі Walt Disney Pictures. Вярнуўшыся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, Р. Кроўфард паступае ў Пенсільванскую акадэмію прыгожых мастацтваў у Філадэльфіі, а затым вучыцца ў фондзе Барнса. У гэты перыяд Р. Кроўфард знаходзіўся пад уплывам творчасці П. Пікаса і А. Маціса. У 1934 годзе ў Мэрылендскім інстытуце мастацтваў праходзіць першая персанальная выстава мастака. Быў сябрам групы «Незалежных» (Independents).
Памёр ад раку 27 красавіка 1978 года ў Х’юстане (Тэхас).
Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Фатографы ЗША Катэгорыя:Памерлі ад раку