Мельхіёр Цюндзявіцкі ( — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія У вайне 1812 года быў у расійскай арміі, за храбрасць атрымаў залатую шаблю, выйшаў у адстаўку пасля звыш 10 год службы ў званні палкоўніка. Маршалак шляхты Барысаўскага павета.

Спадчынны маёнтак — Вілянаў з фальваркам Касцюкі ў Барысаўскім павеце, 3200 гект. коштам каля 50 000 р. с.

Пахаваны разам з жонкай на могілках у Кішчынай Слабадзе.

Сям’я У шлюбе з Камілай з Багдановічаў, дачкой Вінцэнта са Стаек Віленскага павета і сястрой Севярына, які пасля смерці Мельхіёра быў апекуном Цюндзявіцкіх.

Меў дзецей: Міхал Іаахім (1839—1863). Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, першая ахвяра царскіх карнікаў; Аляксандр; Яўген; 6 даочк; Эміль (1842—1892), у шлюбе з Клацільдай Неміровіч-Шчыт.

Спасылкі Цюндзявіцкі

Мельхіёр Катэгорыя:Палкоўнікі (Расійская імперыя)