Франц Марцін Кюн (,  — , ) — нямецкі мастак эпохі ракако.

Кюн нарадзіўся па цяперашняй Хаўптштрасэ 22 у Вайсенгорне. Бацька Ёган Якаб Кюн заснаваў жывапісную майстэрню, дзе навучаўся рамяству яго чацвёрты сын. Дадатковую падрыхтоўку жывапісец атрымаў у Ёгана Георга Бергмюлера ў Аўгсбургу, з якім ён таксама выканаў фрэскі ў касцёле Успення ў Дзісен-ам-Амерзее.

З 1745 па 1747 год Кюн знаходзіўся ў Італіі, дзе на яго паўплываў стыль жывапісу Джавані Батыста Цьепала. Пасля вяртання ён стварыў уласную майстэрню ў Вайсенгорне ў 1748 годзе. Асноўная дзейнасць жывапісца была сканцэнтравана ў бліжэйшай цэнтральнай Швабскай вобласці. Вучні: Конрад Хубер.

Катэгорыя:Мастакі Германіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі ракако