Каса́тка (Orcinus orca) — адзіны від роду марскіх млекакормячых сямейства дэльфінавых. Пашырана ўсюды, часцей трапляецца ва ўмераных і палярных шыротах.

Апісанне Даўжыня самцоў да 10 м, маса да 10 т, самкі драбнейшыя. Цела масіўнае, чорна-белае, кантраснае, буйнаплямістае, галава круглявая. Грудныя плаўнікі да 2 м даўжынёй, авальныя, тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,8 м у самцоў і да 1 м у самак) маюць форму касы (адсюль назва). Зубы масіўныя, па 10-13 пар уверсе і ўнізе, з вялікімі каранямі, у сячэнні авальныя.

Спіна і бакі чорныя; ніжняя сківіца, горла, бруха і ніз хваставых лопасцей белыя. Каля кожнага вока па белай пляме, за спінным плаўніком маецца светлая паласа (так званае сядло).

Асаблівасці біялогіі Сустракаецца як у прябярэжных, так і ў пелагічных водах, часам заходзіць у вусці буйных рэк. Трымаецца невялікімі (да 50 галоў) вельмі ўстойлівымі сямейнымі групамі.

Хутка плавае. Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх млекакормячых (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа развіваць скорасць да 55 км/гадз.

Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады. Цяжарнасць каля 16 месяцаў. Даўжыня цела нованароджанага дзіцяняці да 2,8 м.

У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца.

Літаратура Жизнь животных. В 7 т. Т. 7. Млекопитающие / под ред. В. Е. Соколова. — 2-е изд., перераб. — Москва : Просвещение, 1989.

Катэгорыя:Дэльфінавыя