Арыстарх Васільевіч Лянтулаў (; ) — рускі і савецкі мастак, жывапісец, сцэнограф. Адзін з родапачынальнікаў «Рускага авангарда».
Біяграфія Нарадзіўся 4 студзеня (16 студзеня па новым стылі) 1882 года ў сям’і сельскага святара.
Адукацыя: Пензенскае мастацкае вучылішча (1898—1900 і 1905), Кіеўскае мастацкае вучылішча ў Н. К. Піманенка (1900—1904), студыя Д. Н. Кардоўскага ў Пецярбургу (1906—1907). Самастойна працаваў і вучыўся ў студыях у А. Ле Факанье, Ж. Мецэнжэ, у прыватнай акадэміі дэ Ла Палет (Парыж, 1911). Тады ж працаваў у Італіі.
Удзельнік многіх авангардных выставак.
У 1907—1909 гадах — адзін з лідараў мастацкай групы «Вянок-Стэфанас». У 1910—1916 гадах — член-заснавальнік аб’яднання «Бубновы валет». У 1926—1927 гадах — член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. У 1928—1932 гадах — арганізатар і старшыня Таварыства маскоўскіх мастакоў, куды ўвайшлі многія ўдзельнікі гурта «Бубновы валет». У 1925 годзе прыняў удзел у Міжнароднай выставе сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы, на якой атрымаў дыплом за дэкарацыі да спектакля «Дэман».
Памёр 15 красавіка 1943 года ў Маскве.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда Катэгорыя:Сцэнографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Сцэнографы СССР