«Atari» — амерыканская кампанія па вытворчасці і выданні камп’ютарных гульняў. «Atari» аказала вялікі ўплыў на зараджэнне як перспектыўнай сферы эканомікі ў 1970-я гады, і да 1984 года займала лідыруючае становішча на рынку відэагульняў.
Першапачатковая кампанія «Atari, Inc.» была заснавана ў 1972 годзе, і на працягу кароткага часу атрымала шырокую вядомасць на рынку відэагульняў. Да канца 1970-х гадоў «Atari, Inc.» стала самай хуткарослай кампаніяй ЗША, прыносячы трэць усяго даходу сваёй мацярынскай кампаніі «Warner Communications». Аднак пасля «Atari, Inc.» была зачынена ў 1984 годзе і падзелена на некалькі незалежных кампаній, якім так і не ўдалося пасля вярнуць сабе лідэрства на рынку.
За гісторыю існавання брэнда «Atari» існавала шэсць розных кампаній, якія насілі гэтае імя: «Atari, Inc.» (1972—1984), «Atari Corporation» (1984—1996), «» (1984—2003), «Atari Interactive» (заснавана ў 1996, з 1998 па 2000 — даччынае прадпрыемства «Hasbro Interactive», з 2003 — даччынае прадпрыемства «Atari, SA»), «Atari, Inc.» (заснавана ў 2003, даччынае прадпрыемства «Atari, SA») і «Atari, SA» (заснавана ў 2003, да гэтага вядомая як «Infogrames») — сучасны ўладальнік гандлёвай маркі «Atari».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Асацыяцыя забаўляльнага праграмнага забеспячэння (ESA) Катэгорыя:Вытворцы электронікі ЗША