«Клопат» () — кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм, зняты ў 2011 годзе рэжысёрам Людмілай Аніковіч. Зняты паводле апавядання беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова «Клопат». У фільме выкарыстана музыка Nest «Lodge». Сюжэт Гісторыя пра крыўды і прабачэнне. Аб тым як чужыя па крыві людзі могуць стаць самымі блізкімі і роднымі адзін да аднаго на ўсёй зямлі, калі толькі адкрыюць свае сэрцы для кахання, міласэрнасці, прабачэння і дабрыні. У фільме здымаліся

Здымачная група аўтар сцэнарыя — Людміла Аніковіч аператар — Дзмітрый Карначык мастак — Таццяна Масакова гукарэжысёр — Ксенія Нікалаенка рэжысёр мантажа — Юлія Сухарукава рэжысёр і прадзюсар — Людміла Аніковіч гукааператары — Філіп Шайдаў, Вольга Сухарукава асістэнт аператара — Фёдар Стручоў рэжысёрская група — Аляксандр Яўсюкоў, Таццяна Булай механік камеры — Аляксандр Сярогін рэжысёр перазапісу — Дзмітрый Камісараў запіс сінхронных шумоў — Аляксандр Кураў асвятляльнікі — Сяргей Якубоўскі, Ліна Чайкоўская, Аляксандр Акавіцкі адміністратар — Сяргей Аніковіч

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў