Завод імя Ліхачова — машынабудаўнічае прадпрыемства на тэрыторыі Расіі, якое існавала з 1916 па 2012.
Гісторыя Завод быў заснаваны 2 жніўня 1916 года ў Цюфелевым гаі як Аўтамабільнае маскоўскае таварыства. Завод павінен быў да сакавіка 1917 года выпусціць 150 аўтамабіляў па ліцэнзіі італьянскага завода Fiat. У савецкі перыяд завод выпускаў каля 200 тысяч машын за год і з'яўляўся адным з найбуйнейшых вытворчых аб'яднанняў Савецкага Саюза. У 2010-я большая частка вытворчых магутнасцей аказалася разбурана. У 2014 годзе мэрыя Масквы паведаміла аб ліквідацыі АМТ ЗІЛ.
Гл. таксама ЗІС-115 ЗІЛ-130 ЗІЛ-131
Спасылкі
Катэгорыя:Вытворцы грузавых аўтамабіляў Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Расіі Катэгорыя:Прадпрыемствы Расіі Катэгорыя:1916 год у Расіі Катэгорыя:2012 год у Расіі Катэгорыя:Масква