Луча́йка — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мнюта (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Выцякае з возера Сельцы за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравыя 2 Глыбоцкага раёна, вусце за 0,5 км на захад ад вёскі Жукі Ложныя Шаркоўшчынскага раёна. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўгару ад вусця на працягу 5,7 км.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Мнюты