Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (нар. , в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — педагог, рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута (1989—1999). Кандыдат філасофскіх навук (1981), прафесар (1991).
Біяграфія Нарадзіўся у сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 годзе загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады.
У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучоба перарывалася на тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1964—1967). У час вучобы ўдзельнічаў у рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, выступаў з дакладамі на навуковых канферэнцыях. Пасля заканчэння інстытута з адзнакай у 1969 годзе яму прапанавалі месца асістэнта на кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі.
Вучыўся ў аспірантуры на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Абараніў дысертацыю «Метадалагічныя праблемы матэматычнага мадэлявання мыслення», атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук (1981). Працаваў на розных пасадах у Брэсцкім педінстытуце (з 1995 года ўніверсітэт): старшага выкладчыка, дацэнта (1984) кафедры філасофіі, прарэктара па вучэбнай рабоце (1983—1989), рэктара (1989—1999).
Вучонае званне прафесара прысвоена 23 кастрычніка 1991 года. У 1994 годзе абраны сапраўдным членам (акадэмікам) Беларускай акадэміі адукацыі.
У 1999—2013 гадах працаваў прафесарам кафедры філасофіі ўніверсітэта, а таксама выкладаў у Інстытуце грамадскіх навук Акадэміі Падляскай у Седльцах (Польшча).
Узнагароды «Выдатнік народнай асветы» (1982) «Выдатнік асветы СССР» (1986) «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) Ганаровы знак «За ўклад у развіццё Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна» (2010) Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995) Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999, 2010) Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001)
Спасылкі Сайт Брестского государственного университета им. А. С. Пушкина. 16 чэрвеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Сцепановіча (1945), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі