Закон Ле Шапелье () — заканадаўчы акт, прыняты Устаноўчым сходам падчас Вялікай французскай рэвалюцыі 14 чэрвеня 1791 года, які забараняў гільдыі (раннюю версію прафсаюзаў), працоўныя кааліцыі і права на забастоўку. Закон распрацаваў Ісаак Рэнэ Гі Ле Шапелье. Закон быў ануляваны 25 мая 1864 года на падставе закона Аліўе (прапанаванага Эмілем Аліўе і прынятага Напалеонам III), які аднавіў права на аб’яднанне рабочых і права на забастоўку.

Гл. таксама Закон аб аб’яднаннях 1799 года - аналагічны закон у Вялікабрытаніі

Спасылкі La force de l'histoire

Катэгорыя:Вялікая французская рэвалюцыя Катэгорыя:Падзеі 14 чэрвеня Катэгорыя:1791 Катэгорыя:Прафсаюзы Катэгорыя:Працоўнае права Катэгорыя:Права Францыі