Уга Ньюта (; — ) — італьянскі лётчык, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Біяграфія Уга Ньюта нарадзіўся 20 снежня 1880 года ў Неапалі. Яго маці Эліза Пасітана насіла тытул герцагіні. Пра бацьку вядома толькі тое, што яго клікалі Вінчэнца. Дзед Ньюта займаў пасаду міністра ў Савеце Міністраў Каралеўства ІталііErmanno Corsi, Aspetti della Campania del terzo millennio .
У 1915 годзе, з прычыны ўступлення Італіі ў Першую сусветную вайну, прызваны на службу ў ваенна-паветраныя сілы. 25 сакавіка 1916 года Ньюта перапраўлены ў 11-ю разведвальна-баявую эскадрыллю, дзе ён лятаў на Farman MF 1914. Гэты самалёт з’яўляўся адзіным італьянскім самалётам у пачатку вайны, абсталяваным фіксаванымі кулямётамі. Эскадрылля была разгорнута на аэрадроме Кампа дэла Коміна каля Пардэнонэ, дзе знаходзілася першая школа грамадзянскай авіяцыі. Камандзірам падраздзялення быў капітан Марыё Марка Марыя Гірота, піянер італьянскай авіяцыіLA FAMIGLIA GIROTTO di Arcade Cenni storici della XXVIII Squadriglia Aerea .
3 ліпеня 1916 года лейтэнант Ньюта і лейтэнант-назіральнік Чэзарэ Франчэскіні, які знаходзіўся на борце, у небе над правінцыяй Трэнта натыкнуліся на два варожыя самалёты, уступіўшы ў бой з імі. Франчэскіні быў забіты. Ньюта вырашыў сысці на свой аэрадром, схаваўшыся ад праціўніка. Аднак яго самалёт атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, што пацягнула за сабой крушэнне машыны. Ньюта загінуў. Праз некалькі месяцаў, 19 красавіка 1917 года, яго пасмяротна ўзнагародзілі Залатым медалём «За ваенную доблесць».
Памяць У штабе інжынернага факультэта Універсітэта Федэрыка II Неапаля ёсць памятная мемарыяльная дошка і бюст, прысвечаны Ньюта. Аэрапорт Неапаля ў міжваенны перыяд насіў яго імя. Вэб-партал італьянскіх ВПС стварыў старонку пад назвай «Вялікія лётчыкі», дзе згадваюцца самыя важныя гістарычныя фігуры італьянскай авіяцыі, сярод якіх ёсць НьютаIgrandiaviatori.aspx I grandi aviatori , su aeronautica.difesa.it. URL consultato il 31 maggio 2013..
Літаратура I Reparti dell’aviazione italiana nella Grande Guerra, AM Ufficio Storico — Roberto Gentilli e Paolo Varriale, 1999.
Катэгорыя:Загінулі ў Першую сусветную вайну Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Італія)