Мікалай Пятровіч Кухмістровіч (? — каля 1548) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў-Кухмістровічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Алехнавіча.

Каралеўскі дваранін у 1532—1534 гадах, мечнік ВКЛ з 1539 года. У 1547 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на 2 гады Чарнобыль, аднак хутка памёр. У 1547 годзе атрымаў дазвол закласці ў сваіх уладаннях г. Дарагастаі.

Сям’я Меў сыноў Мікалая, Пятра, Яна, Станіслава, Якуба. Мікалай атрымаў пасля бацькі Дарагастаі і даў пачатак роду Дарагастайскіх.

Літаратура

Мікалай Пятровіч