1-я Баранавіцкая партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Любчанскага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (458 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў: атрад «Бясстрашны» (арганізаваны ў чэрвені 1942); атрад імя Фрунзэ (арганізаваны ў маі 1943); атрад «Арол» (арганізаваны ў маі 1943, у лютым 1944 быў перададзены партызанскай брыгадзе імя С. М. Кірава) атрад імя Молатава (арганізаваны ў сакавіку 1943). Таксама ў склад брыгады ўваходзіў атрад імя Сталіна.
Камандаванне
Камандзір С. Ф. Бубін
Камісар М. Ц. Цяперын
Начальнік штаба І. М. Гайко
Гісторыя Парртызаны зрывалі нямецкія перавозкі па чыгуначных і шашэйных дарогах. У жніўні 1942 — жніўні 1943 гадоў атрад «Бясстрашны» на чыгуначным участку Полацк — Даўгаўпілс падарваў і пашкодзіў 29 эшалонаў, у студзені 1943 года ўдзельнічаў у разгроме апорнага пункта ў вёсцы Слабада, у лютым — сакавіку 1943 года вёў баі з карнікамі. 10 марта 1944 года партызаны брыгады правялі засадны бой на дарозе Навагрудак — Валеўка. 9 сакавіка 1944 года ў баі захапілі 2 кулямёты, 30 вінтовак, боепрыпасы. 1 — 8 ліпеня 1944 года вялі баі на дарогах, па якіх адступалі немцы.
Памяць У гонар брыгады былі ўстаноўлены: стэла ў Лідзе ў 1965 годзе; абеліск у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна ў 1969; абеліск у вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў 1979; мемарыяльная дошка ў Карэлічах у 1965.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе