Віталій Іванавіч Халзакоў (, г. Вельск, Архангельская вобласць, РСФСР) — інжынер-металург. Кандыдат тэхнічных навук (1958), дацэнт (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Рэктар Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута (1975—1987).
Біяграфія Нарадзіўся 20 кастрычніка 1924 года ў Вельску.
У кастрычніку 1942 года быў пазваны ў Чырвоную Армію, дэмабілізаваны ў красавіку 1944 года пасля цяжкага паранення.
У 1949 годзе скончыў Інстытут сталі ў Маскве па спецыяльнасці «Металургія чыгуну». Працаваў у даменавым цэху завода «» (г. Запарожжа) памочнікам і майстрам змены. У 1957 годзе пасля сканчэння аспірантуры пры Інстытуце металургіі імя А. Н. Байкова АН СССР, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у тым жа інстытуце. У 1958 годзе пераехаў у Чалябінск, дзе працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам даменавай лабараторыі.
У 1958 годзе прысуджана навуковая ступень кандыдата тэхнічных навук. У 1962 годзе абраны дацэнтам кафедры «Тэхналогіі металаў» Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, а ў кастрычніку 1963 года ВАК СССР прысвоіў яму навуковае званне дацэнта. Напачатку 1966 года абраны дэканам завочнага факультэта, а са студзеня 1968 года прызначаны прарэктарам па навуковай працы. З 1970 года працаваў прарэктарам па навучальнай працы.
12 мая 1975 года загадам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР прызначаны рэктарам Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. На пасадзе знаходзіўся да 1987 года.
Навуковыя інтарэсы: металургічныя печы; доменная вытворчасць; арганізацыя вучэбнага працэсу і навукова-даследчай работы ў ВНУ; педагогіка вышэйшай школы.
Узнагароды Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977), ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэн «Знак Пашаны», медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
Спасылкі Інфармацыя на сайце Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Халзакоў, Віталій Іванавіч
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэктары Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы інжынернага факультэта завочнай адукацыі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта