Гарадо́к — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпрэц (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі каля 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Жаўлачоўка, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шалаханаўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,3 км каналізаванае. Каля вёскі Шалаханаўка на рацэ сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Горацкага раёна Катэгорыя:Басейн Проні