«20 000 лье пад вадой» () — амерыканскі фантастычны фільм 1954 года рэжысёра Рычарда Флейшэра, зняты па матывах аднайменнага рамана пісьменніка Жуля Верна. Прызнаны адным з лепшых дасягненняў студыі Disney у жанры прыгодніцкага ігравога кіно і стымпанка«What The Hell Is Steampunk?». Першы ігравы фільм студыі Walt Disney, зняты ў новым анамарфіраваным фармаце CinemaScope. Стужка атрымала дзве прэміі Оскар за найлепшую працу мастака-пастаноўшчыка і найлепшыя візуальныя эфекты.

Сюжэт На календары 1868 год і ўвесь Сан-Францыска ўзрушаны паведамленнямі аб велізарнай пачвары, што плыве пад вадой і можа зжэрці любое судна, калі яно да яго наблізіцца. Многія плаванні адмененыя, і ўрад вымушаны паслаць ваенны карабель даследаваць і ачысціць мора ад «пачвар».

Карабель гэты быў затоплены невядомай «істотай», і толькі траім цудам атрымалася выратавацца: прафесійнаму гарпуністу, прафесару з Марскога музея ў Парыжы і яго памагатаму. Іх выцягваюць з вады на падводную лодку Капітана Нэма: вучонага, вынаходніка і радыкальнага змагара за мір. Ён топіць караблі з высакароднай мэтай скончыць войны на бязмежных водах сусветнага акіяна...

У ролях Джэймс Мэйсан — капітан Нэма Пол Лукас — П’ер Аранакс Кірк Дуглас — Нэд Лэнд Петэр Лорэ — Кансель Роберт Дж. Уілкі — Старэйшы памагаты на «Наўтылусе» Тэд дэ Корсія — капітан Фарагут Карлтан Янг — Джон Говард Джозэф Кэрыган — Білі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1954 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Экранізацыі раманаў