«Гаворкі Беларусі» — беларускі дакументальны фільм, створаны супрацоўнікамі «Onliner.by» і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі пры падтрымцы кампаніі А1. Прэм’ера адбылася ў Дзень роднай мовы 21 лютага 2021 года. Змест і гісторыя стварэння Дакументальны фільм створаны камандай праекта «Мова: як гаворыць краіна» пераважна з таго матэрыялу, які ў апублікаваныя ў 2019 годзе відэаролікі не ўвайшоў. Здымкі праводзіліся з ліпеня па кастрычнік 2019 года. Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных навук Вадзімам Шклярыкам. З 9 па 19 лютага, стужка была прэзентавана ва ўніверсітэтах Мазыра, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна і Брэста, у сталічных БДПУ і ліцэі БДУ, а таксама ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Здымачная група Вадзім Шклярык — сцэнарый Аляксей Марозаў, Аляксей Носаў — аператары Аляксей Марозаў — мантаж Кірыл Стаселька — анімацыя Андрэй Мар’янаў — закадравы тэкст
Спасылкі
2021 — Гаворкі Беларусі (дак. фільм) на ЭТНАЎСЁ Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі» на VOKA
Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2021 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі