Горацкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Горацкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Горкі, у будынку па вул. Якубоўскага, 9.
Структура Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне справамі; Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг; Упраўленне адукацыі; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел архітэктуры і будаўніцтва; Упраўленне землеўпарадкавання; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел культуры; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; Фінансавы аддзел; Аддзел унутраных спраў.
Старшыні 1938—1939 — Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч; 1975 — Васіль Севасцьянавіч Лявонаў; 1980—1983 — Генрых Сямёнавіч Яскевіч; 1986—1987 — Міхаіл Міхайлавіч Анікееў; 2003—2010 — Міхаіл Міхайлавіч Анікееў; 2010—2014 — Ігар Мікалаевіч Макар; 2014—2017 — Уладзімір Уладзіміравіч Піскіжаў; 2017—2019 — Сяргей Ляонавіч Кулагін; 2019—2021 — Аляксандр Міхайлавіч Бутараў; 2021—2025 — Міхаіл Уладзіміравіч Гулы; З 1 ліпеня 2025 — Мікалай Уладзіміравіч Арлёнак.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Горак Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Горацкі раён