Абеліск  — помнік у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці, размешчаны ў цэнтры плошчы Карла Маркса.

Гісторыя

20-метровы абеліск з пазалочаным шарам і шпілем быў узведзены графам Вікенціем Тышкевічам у цэнтры рынкавай плошчы ў другой палове XVIII стагоддзя ў гонар знакамітага Свіслацкага кірмашу як сімвал дабрабыту і працвітання мястэчка.

У верасні 1939 года абеліск быў разбураны. Паводле легенды, калі ў 1939 годзе шпіль быў падарваны, знайшлі капсулу з пасланнем аб тым, што горад будзе квітнець, пакуль стаіць гэты слуп.

У 2017 годзе, перад абласным фестывалем працаўнікоў вёскі «Дажынкі», шпіль быў адноўлены за кошт Ваўкавыскага мясакамбіната, Беллакта, «Новы Двор-Агра» і жыхароў раёна, пра што сведчыць шыльда.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Беларусі Катэгорыя:Помнікі Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Свіслачы Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:2017 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі