Шэйх Акрам аль-Каабі (; нар. 17 ліпеня 1977Akram Al-Kaabi) — лідар іракскай групоўкі «Харакат Ан-Нуджаба».
Біяграфія Нарадзіўся ў шыіцкай сям’і. Пад кіраўніцтвам аяталы Мухамада Садык ас-Садра вывучаў шарыяцкія навукі ў Наджафе, быў імамам горада Мусаіб. Незадоўга да амерыканскага ўварвання знаходзіўся ў турме асаблівага прызначэння як праціўнік рэжыму Садама Хусейна.
З пачаткам акупацыі Ірака далучыўся да «Арміі Махдзі». Вельмі хутка ён атрымаў пасаду камандзіра аднаго з атрадаў у Наджафеروزنامه الأخبار. Каабі кіраваў нападамі на іракскія і кааліцыйныя сілы. У ліпені 2006-га перайшоў у групоўку «Асаіб Ахль аль-Хак» і быў прызначаны намеснікам кіраўніка арганізацыі.
Затым ён на некаторы час пакінуў справы групоўкі і вярнуўся да рэлігійнай дзейнасці. Аднак з пачаткам вайны ў Сірыі ў 2011 годзе Каабі аднавіўся ў «Асаіб Ахль аль-Хак». У 2013 годзе ў складзе арганізацыі пад яго кіраўніцтвам было заснавана апалчэнне «Харакат Ан-Нуджаба». У 2014-м яно далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», якая займалася барацьбой з ІДІЛ.
Санкцыі ЗША 16 верасня 2008 года Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла Акрама аль-Каабі ў спіс асабліва пазначаных глабальных тэрарыстаў (). 5 сакавіка 2019-га Дзяржаўны дэпартамент ЗША на падставе Указа №13224 ад 2001 года прысвоіў яму той жа статус.
Адносіны з Іранам Яшчэ падчас сваёй дзейнасці ў «Арміі Махдзі» Каабі атрымаў фінансаванне з боку Ірана, стаўшы адным з галоўных аператыўнікаў спецпадраздзялення «Кудс» КВIР у Іраку. Дзякуючы гэтым сувязям ён прайшоў курсы ваеннай навукі і стратэгічнага кіравання.
Характэрна, што ў адрозненне ад іншых лідараў іракскіх апалчэнцаў, якія абапіраліся на аяталу Ірака Алі Сістані, яго аўтарытэтам стаў іранскі аятала Алі ХаменеіIran-Backed Iraqi Militia Group Launches New Brigade to "Liberate" Golan Heights. У інтэрв’ю 2015 года для Long War Journal Каабі заявіў, што калі той аддасць загад, то ён будзе гатовы нават скінуць дзеючы ўрад у Багдадзе.
Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Ірака Катэгорыя:Удзельнікі Іракскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку