Камбінат «Усход» — буйное беларускае сельскагаспадарчае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на вырошчванні гародніны, развядзенні буйной рагатай жывелы, вытворчасці малочных прадуктаў і рыбаводстве.

Гісторыя

КСУП «Камбінат «Усход» быў створаны ў 1985 годзе. Першым яго кіраўніком быў Данцэвіч В. Н.

У гэты перыяд было пабудавана 268 кватэр для работнікаў комплексу, грыбны і швейны цэхі, разбіты сад плошчай 10 га на карлікавых падвоях, створаны ягаднікі, уведзены ў эксплуатацыю 7 га абароненага грунта, возера для развядзення рыбы.

Віды дзейнасці

Вырошчванне гародніны, насенння і расады; Развядзенне буйной рагатай жывелы; Раслінаводства ў спалучэнні з жывёлагадоўляй (змяшаная сельская гаспадарка); Рыбавоства.

Прадукцыя і паслугі

Пад гародніну на Гомельскім кабінаце «Усход» занята 272 гектараў, пад бульбу — 270.

У цэлым выручка прадпрыемства ад вытворчай дзейнасці за 2008 год склала 17 092 мільёна беларускіх рублеў.

У 2009 годзе прадпрыемства ўвяло ў эксплуатацыю комплекс па прадпродажнай падрыхтоўцы гародніны. Новае абсталяванне дазваляе ў аўтаматычным рэжыме мыць, сушыць, калібраваць, фасаваць і ўзважваць моркву, цыбулю, бульбу і буракі для пастаўкі ў рознічную сетку. Гародніну фасуюць у дробнаячэістыя паліэтыленавыя пакеты. Уся прадукцыя прадаецца пад брэндам «Восточные грядки».

Камбінат «Усход» першым у Беларусі зрабіў закладку вінаграда на плошчы ў 10 гектараў. Плануецца атрымаць першы ураджай у 2012 годзе.

Апісанне прадпрыемства

Назва — Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Камбінат «Усход» Форма ўласнасці — дзяржаўная Прыналежнасць — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Размяшчэнне — Гомельскі р-н, н.п. Урыцкае

Спасылкі Комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гомельского областного исполнительного комитета КСУП Комбинат «Восток» От картофеля до винограда

Катэгорыя:Кампаніі Беларусі