Яўген Аляксандравіч Карнавухаў (, Масеева, Наваржэўскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — ) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут (1939). Працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі (1939—1941, 1945—1964), з 1964 года ў Маскоўскім тэатры імя Маякоўскага. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Выканаўца героіка-рамантычных і характарных роляў. У творчасці спалучаў востры сцэнічны малюнак з эмацыянальнасцю выканання. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Эдмунд («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Эдлай Гамільтан («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані).

Зняўся ў беларускіх кінафільмах «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Расіі Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя