Конінскае ваяводства () — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў 1975—1998 гадах у Польшчы. Яго цэнтрам быў горад Конін. У 1999 годзе тэрыторыя была ўключана ў склад Велікапольскага ваяводства.
Гарады Найбуйнейшымі гарадамі ваяводства станам на 1998 год былі: Конін — 83 тыс. жыхароў Турак — 31 тыс. жыхароў Кола — 24 тыс. жыхароў Слупца — 15 тыс. жыхароў Віткова — 8 тыс. жыхароў
Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы (1975—1998)