Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага партызанскай брыгадай «Уперад». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (391 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя Аляксандра Неўскага; атрад імя Кастуся Каліноўскага; атрад «Мсцівец».

Камандаванне Камандзір А. Г. Байкоў

Камісар М. М. Гаўрылаў

Начальнік штаба Ф. У. Шачанкоў

Гісторыя Партызаны вялі адкрытыя і засадныя баі, зрывалі перавозкі па чыгунках і шашэйных дарогах. У красавіку 1944 года правялі 16 баёў, у маі на чыгуначным участку Маладзечна — Ліда падарвалі 4 эшалоны, у «рэйкавую вайну» — больш за 1,3 тысячы рэек. Абаранялі паўночную мяжу Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны, вялі баі з карнікамі. 5 ліпеня 1944 года разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Бяжэмцы Юрацішкаўскага раёна.

Памяць У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла. У 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна быў пастаўлены абеліск.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе