Помнік землякам — помнік у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны каля будынка праўлення былога калгаса «Радзіма».
Пастаўлены ў 1950 г. на ўшанаванне памяці 88 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (скульптары А. Крохалеў, У. Крохалеў, М. Андрэеў; медзь). Помнік мае агульную вышыню 4,5 м. На прамавугольным пастаменце гарэльефныя выявы твараў воіна, партызана і жанчыны з дзіцем, якія сімвалізуюць адзінства народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Літаратура
Катэгорыя:1950 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Творы Аляксандра Крохалева Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі