«71» — другі студыйны альбом беларускага рэп-гурта «PANaNieba», які быў выдадзены ў 2011 годзе. Змест
Удзельнікі SP Kava — музыка Sviedak — словы, музыка Тарас Апарык — сола на гітары Крытыка Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў пра альбом, што «у якасьці дэбюту яно б яшчэ пасавала, але пасьля даволі гучнай заяўкі ўсё ж выглядае як крок назад». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі лічыць, «што па-ранейшаму прываблівае, дык гэта непадробнасьць, натуральнасьць выказваньня», але «калі б дадаць да гэтага матэрыялу прадуманыя аранжаваньні, ён бы напэўна прадстаў у значна больш выгадным сьвятле». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны падкрэсліў, што альбом «лепш па гуку, больш рэзкі па тэкстах, але заадно і значна больш сярэднестатыстычны па ўсіх параметрах». Музычны журналіст Алег Клімаў выказаў меркаванне, што «вось і прыклад таго, як спрацаваў на ўсе сто з лішнім працэнтаў».
Спасылкі CD Pananieba. 71
Катэгорыя:Альбомы 2011 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Pananieba»