Катастрофа Ан-12 пад Кавалай — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 16 ліпеня 2022 года. Транспартны самалёт Ан-12БК украінскай авіякампаніі Meridian Air Cargo, які выконваў грузавы рэйс MEM3032 па маршруце Ніш—Аман—Эр-Рыяд—Ахмедабад—Дака, падчас выканання заходу на вымушаную пасадку пасля ўзгарання аднаго з рухавікоў праз некалькі гадзін пасля ўзлёту разбіўся ля падножжа гары Пангей у Грэцыі. Загінулі ўсе 8 членаў экіпажа.
Самалёт Ан-12БК (завадскі нумар 01347701, серыйны 77-01) быў выпушчаны Ташкенцкім авіяцыйным заводам № 84 у студзені 1971 года (першы палёт ажыццявіў 29 студзеня). З кастрычніка 1990 года ў розны час эксплуатаваўся авіякампаніямі «Балкан», «Уральскія авіялініі», Vega Air, Scorpion Air, Jupiter Jet, «Гродна». З 2022 года эксплуатаваўся ўкраінскай авіякампаніяй Meridiana Air Cargo, у якой насіў бартавы нумар UR-CIC. На момант катастрофы знаходзіўся ў эксплуатацыі ўжо 51 год і 5 месяцаў, здзейсніў 13 274 цыклы «ўзлёт-пасадка» і налятаў 40 269 гадзін.
Экіпаж На борце знаходзіліся 8 членаў экіпажа, усе — грамадзяне Украіны.
Катастрофа Паводле даных міністра абароны Сербіі Небойшы Стэфановіча, Ан-12БК праводзіў камерцыйны транспартны рэйс MEM3032 па перавозцы сербскай ваеннай абароннай тэхнікі вагой 11,5 тон у Даку (Бангладэш).
Пасля вылету з Ніша (Сербія), самалёт узяў курс на Аман. Рэйс 3032 павінен быў здзейсніць тэхнічныя пасадкі ў Амане (Іарданія), Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) і Ахмедабадзе (Індыя), пасля чаго прызямліцца ў Дацы.
Над Эгейскім морам адзін з рухавікоў самалёта загарэўся, пасля чаго самалёт падаў сігнал бедства, экіпаж спрабаваў правесці аварыйную пасадку ў Кавале, Грэцыя, аднак затым знік з радараў і паваліўся на зямлю ў 16 кіламетрах на захад ад горада, у 40 км ад аэрадрома. Незадоўга да крушэння відавочцы бачылі ў небе агністы шар
Самалёт разбіўся паміж сёламі Антыфіліпі і Палеахоры ў Элефтераполісе. Для тушэння пажару спачатку было накіравана 15 пажарных на 7 машынах. У бліжэйшых населеных пунктах спынена электразабеспячэнне.
Раніцай 17 ліпеня МЗС Украіны пацвердзіла колькасць чалавек, якія знаходзіліся на борце рэйса 3032, а таксама наяўнасць «небяспечнага грузу» на борце.
Рэакцыя Спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка адзначыў, што меркаванай прычынай катастрофы стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў. Пасля катастрофы на базе ўкраінскага консульства ў Салоніках быў створаны аператыўны штаб. 18 ліпеня было абвешчана аб планах Грэцыі выступіць з дэмаршам супраць сербскага боку з нагоды таго, што Белград не праінфармаваў краіну аб небяспечным грузе.
Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Ліпень 2022 года Катэгорыя:Падзеі 16 ліпеня